“Book Descriptions: Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая гісторыя жанчыны, якая чакае сына з вайны, а вайна даўно скончылася. Якая вайна – няважна, бо любая вайна нясе з сабой адно і тое ж. Вам будзе няпроста, але ж такія тэксты – пэўна, адзінае, што можа ўратаваць нас ад новых войнаў. Яны ўсё яшчэ ідуць, і гэта таму, што мы не хочам пра іх чуць і чытаць.” DRIVE