“Book Descriptions: Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыкляпедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасьціпнай форме аўтар паказвае вераваньні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчасьнікаў. Гісторыі, якія пераказваюцца з вуснаў у вусны, з пакаленьня ў пакаленьне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданьні, якім сьвята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданьні старых пра розныя здарэньні ў іх народных аповесьцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуцьцяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны зьяўляюцца і для нас сёньняшніх.” DRIVE