“Book Descriptions: “Завяршыць гештальт” – дзёньнік падарожжа “чалавека з фотаапаратам” у прасторы і часе, з Чэхіі ўва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі й геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу – як цяпер, так дваццаць гадоў таму зь Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцьця чакае яго ў Амстэрдаме.” DRIVE