“Book Descriptions: Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? I ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму зага- дак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя по- казкі пра гэтыя мясціны? I якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?” DRIVE