“Book Descriptions: Раман Элізы Ажэшкі "Дзікунка" у 19 стагоддзі быў названы "кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін", з прымітыўным стылем, які "ледзь адпавядае мастацкаму твору". У 20 стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра "самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман". Што можна сказаць пра гэты твор у 21 стагоддзі? Вы знойдзеце тут кнігу ў кнізе: Святлана Воцінава дадала даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квест, зрабіўшы чытача героем сюжэта.” DRIVE