“Book Descriptions: Пíпі Доўгая Панчоха - самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка - Спадар Нільсан. А яшчэ - чамадан, набіты залатымі манетамі.
Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020-м адзначалася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.” DRIVE