“Book Descriptions: Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»?
500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай і габрэйска-ізраільскай культурай, гісторыяй і палітыкай.” DRIVE