“Book Descriptions: Ліліт, першая жонка Адама, пакінула Рай і не прыжылася ў Пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.” DRIVE