“Book Descriptions: У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман "Скокі смерці", у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць "Ночы на Плябанскіх млынах", дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл "Старасвецкія міфы горада Б*", што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі.Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсть і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.” DRIVE