“Book Descriptions: У дэбютны зборнік Камілы Цень увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. “Народны РБ-дэтэктыў” — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр. Нуар мінскіх заводскіх ускраін, стыхія нязмоўкнай трасянкі і маленькіх чалавечых трагедый, нязменны гумар і закручаныя сюжэты ў дэкарацыях “стабільнасці” — у такім свеце жыве харызматычная кантралёрка Зінаіда Юр’еўна, якая ў сваім імкненні да праўды разблытвае адну за адной загадкі беларускага быцця.” DRIVE